Аляксандр Качан распавёў, чаму не здымаюць фільм "Каласы пад сярпом тваім"
Вядомы сцэнарыст наведаў свой родны Пінск.
Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, Качан, які напісаў сцэнарыі да фільмаў “Масакра” і “Акупацыя. Містэрыі”, зараз жыве і працуе ў Кіеве. Аднак творца часцяком прыязджае ў Беларусь.
Сцэнарыст распавёў пра сваю працу над сцэнаром кінафільма “Каласы пад сярпом тваім”. Па яго словах, сродкі для пачатку экранізацыі знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча зараз адсутнічаюць.