Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю кітайскім журналістам
Яно прымеркаванае да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.
Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам Беларусь ні з адной краінай не прасоўваецца ў двухбаковых адносінах так хутка, як з Кітаем.
Як паведамляе БелаПАН, у інтэрв'ю быў закрануты шырокі спектр двухбаковых адносін, у тым ліку палітычных, гандлёва-эканамічных, культурных і гуманітарных. Журналісты таксама пыталіся пра беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, прагноз сітуацыі ў свеце ў 2012 годзе, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў кантэксце Адзінай эканамічнай прасторы.
Свае пытанні кіраўніку Беларусі задавалі прадстаўнікі інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа", Цэнтральнага тэлебачання (ССТV), газеты "Жэньмінь жыбао", Міжнароднага радыё КНР.