Аляксандра Герасіменя атрымала ўкраінскую спартовую прэмію
Чацвёртая ўрачыстая цырымонія ўручэння Усеўкраінскай народнай прэміі за заслугі і дасягненні ў спорце "Залаты мангуст" прайшла ў Адэсе.
Намінантамі прэміі традыцыйна становяцца зоркі ўкраінскага спорту. Аднак сёлета было вырашана ўзнагародзіць і лепшых спартоўцаў былога СССР. Першай замежнай лаўрэаткай, якая атрымала "Залатога мангуста", стала беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя, паведамляе "Прессбол".
Сама спартоўка, у сваю чаргу, прапанавала ўкраінцам прыняць удзел у нашым дабрачынным праекце "Мары ажыццяўляюцца".
Фота — mangust.od.ua