Аляксандрам Глебам зацікавіўся клуб "Куінз Парк Рэйнджэрс"
Кіраўніцтва англійскага клуба хоча арандаваць беларускага паўабаронцу ў зімовае трансфернае акно.
Пра гэта паведамляе сайт goals.by са спасылкай на брытанскія крыніцы. Нагадаем, што Глеб-старэйшы, правы на якога належаць "Барселоне", нядаўна пакінуў нямецкі клуб "Вольфсбург". 1 студзеня беларус вернецца ў іспанскі клуб. Чакаецца, што каталонцы не будуць перашкаджаць пераходу Глеба ў "Куінз Парк Рэйнджэрс".
У чэмпіянаце Англіі Глеб ужо выступаў за "Арсенал" у 2005-2008 гадах, а таксама ад жніўня 2010 года гуляў у складзе "Бірмінгема".