Кулінковіч пра забарону: Крыўдна, але мы гэта перажывем

Кулінковіч кажа, што яму далі зразумець, што канцэрт можа не адбыцца, а клуб — закрыюць. У каментары Еўрарадыё музыка заявіў, што яму крыўдна ад немагчымасці выказаць любоў да блізкага чалавека.

Кулінковіч: "Проста вельмі шкада і смутна. Насамрэч памяць аб чалавеку, які быў табе блізкі, яна знаходзіцца ў сэрцы, у душы. Шкада і крыўдна, што не ўдалося яе выказаць са сцэны — сваю любоў. Але я думаю, што яна адчувае гэтую любоў і так. Проста крыўдна, але нічога страшнага — мы гэта перажывем".

Нагадаем, што канцэрт пройдзе сёння 8 снежня ў клубе "Loft".