Аляксей Пікулік асуджаны на 5 сутак арышту

Такі прысуд 1 чэрвеня вынес суддзя Цэнтральнага раёну сталіцы Якунчыхін.

Нагадаем, Аляксея Пікуліка затрымалі ўвечары 31 траўня, нібыта, за "дробнае хуліганства". Яшчэ 6 красавіка ў яго забралі пашпарт і дагэтуль не вярнулі. Міліцыянты тады заявілі, што падазраюць палітолага ва ўдзеле ў бойцы і падробцы дакументаў.

Гл. таксама: Аляксей Пікулік: Цяпер я невыязны з Беларусі