Амаль 96% правераных плацельшчыкаў Магілёўшчыны — парушальнікі
Парушэнні заканадаўства аб падатках і прадпрымальніцтве ў першым квартале 2011 года дапусцілі 1239 з 1292 правераных.
Як паведамілі ЭКАПРЭС у прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах, па выніках праверак суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці спагнана ў бюджэт 4,4 млрд рублёў у выглядзе падаткаў, пеняў, адміністратыўных штрафаў.