Амерыканец напісаў кнігу пра тое, як "разводзіць" украінак на сэкс
Сэкс-турыст, амерыканец Руш Ві праверыў у Харкаве спосабы "здыму" ўкраінскіх дзяўчат, пра што напісаў у кнізе "Пераспаць з Украінай".
Для 33-гадовага сэкс-турыста Украіна стала не першай краінай, дзе ён практыкаваўся ў мастацтве пікапу. У яго калекцыі ёсць і даведнікі кшталту "Не спіце з Даніяй", адзначае podrobnosti.ua.
Руш усхваляе жаноцкасць і прыгажосць ўкраінскіх жанчын. "Яны не вельмі клапоцяцца пра свой унутраны свет, затое надаюць шмат увагі знешнасці і адукацыі. З Украінай усё няправільна, акрамя аднаго — жанчын. Украінкі — самыя жаноцкія з тых, каго я бачыў у свеце", — піша амерыканец.
Мужчына дзеліць ўкраінак на тыпы і вызначае адзін, з якім варта мець справу, каб атрымаць сэкс. Пасля 25 гадоў украінкі робяцца няўпэўненымі ў сабе і гатовыя выйсці замуж за любога. Руш адзначыў і прычыну гэтага — пастаяннае прамыванне мазгоў дзяўчыне.
Эксперт абяцае пакупнікам сваёй кніжкі парады, як прыдумаць салідную гісторыю, каб украінка прыняла сэкс-турыста за мужчыну з сур'ёзнымі намерамі. А таксама — як не даць выцягнуць з сябе грошы ў доўгатэрміновых адносінах з украінкай.
Фота — Femen