Амерыканскія медыкі прыраўнялі хот-догі да цыгарэт паводле небяспечнасці

Даследаванні амерыканцаў паказалі, што адзін хот-дог у дзень скарачае жыццё гэтаксама, як і цыгарэты. У аматараў гэтага віда фаст-фуда верагоднасць захварэць на рак на 21% большая, чым у прыхільнікаў здаровага харчавання.

Небяспека хот-догаў у павышаным утрыманні солі, якая спрыяе развіццю гіпертаніі і іншых праблем сардэчна-сасудзістай сістэмы. А рак выклікае перапрацаванае мяса, якое ўтрымліваецца ў сасісках.