Amnesty International просяць прызнаць Сяргея Каваленку вязнем сумлення
З адпаведным лістом да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звярнуўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт польскага палітыка. Нагадаем, ён з’яўляецца апекуном Сяргея Каваленкі і дапамагае яму ды яго сям’і.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі за парушэнне ўмоваў адбыцця "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за вывешванне бела-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Фота — bymedia.net