Анархіст Мікалай Дзядок знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №15 Магілёва
Пра гэта паведаміла праваабаронца кампаніі "Наш дом" Крысціна Шацікава.
Крысціна адзначае, што здолела датэлефанавацца да адміністрацыі магілёўскай калоніі, дзе ёй пацвердзілі факт утрымання ў іх установе асуджанага па справе анархістаў Мікалая Дзядка.
Нагадаем, што ўчора Крысціна Шацікава атрымала ўведамленне аб тым, што грашовы перавод на суму 100 тысяч рублёў на імя Мікалая Дзядка вернуты адпраўшчыку. Ва ўведамленні было сказана, што грошы вяртаюцца ў сувязі з адсутнасцю атрымальніка.
Праваабаронца адзначае, што перавод не дайшоў да хлопца, бо не было пазначана яго імя па бацьку. Сёння Крысціна Шацікава мае намер паўтарыць спробу выслаць Мікалаю Дзядку грошы.