Анатоль Тозік хоча зменшыць колькасць настаўнікаў

Такое меркаванне намеснік прэм'ер-міністра выказаў сёння на сумесным паседжанні дзвюх палат Нацыянальнага Сходу, перадае БЕЛТА.

На думку віцэ-прэм'ера, трэба павялічваць планку пры прыёме выпускнікоў у педагагічныя ВНУ. Магчыма, кажа Тозік, студэнтаў варта набіраць па рэкамендацыях педсаветаў школаў, дзе лепш ведаюць выпускнікоў ды іх прыдатнасць для прафесіі.

Фота — mggymn1.mogilev.by