Мезін гатовы гуляць за зборную "і ўдзень, і ўначы" (+спіс кандыдатаў)

Нагадаем, падчас травеньскага чэмпіянату свету ў Фінляндыі Андрэй Мезін нечакана з'ехаў са зборнай. Неўзабаве ён развітаўся і з мінскім "Дынама".

"Па Мезіне праблемаў наогул ніякіх, — цытуе словы Сафонава "Прессбол". — ...Андрэй — гэта сімвал нашай зборнай. Цяпер ён, думаю, многае ўсвядоміў. І гатовы гуляць за зборную і ўдзень, і ўначы".

Стаў вядомы пашыраны спіс кандыдатаў у хакейную зборную Беларусі. У ім 49 прозвішчаў.

Брамнікі — Віталь Коваль (Тарпеда, КХЛ), Андрэй Мезін (без клуба), Дзмітрый Мільчакоў (Металург), Ян Шелепнёў (Дынама (Мінск), КХЛ).

Абаронцы — Андрэй Антонаў, Яўген Лісавец (абодва — Нёман), Алег Гарошка, Уладзімір Дзянісаў, Яўген Нагачоў, Павел Чарнавок (усе — Дынама (Мінск), Кірыл Гатавец (Ун-т Карнуэла, ЗША), Раман Грабарэнка (Драманвіль, Канада), Аляксандр Яронаў (Шахцёр), Ілля Казнадзей, Ілля Шынкевіч, Георгій Яскевіч (усе — Металург), Андрэй Карэў, Віктар Касцючонак, Сяргей Шэлег (усе — Юнацтва), Дзмітрый Корабаў (Тампа, НХЛ), Алег Місюль (Лакаматыў, КХЛ), Мікалай Стасенка (Северсталь, КХЛ),

Нападаючыя — Артур Гаўрус (Нёман), Міхаіл Грабоўскі (Таронта, НХЛ), Сяргей Дрозд, Аляксандр Кітараў, Андрэй Стась, Сяргей Дудко, Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Мялешка, Андрэй Міхалёў, Аляксандр Паўловіч, Анатоль Пратасеня (усе — Дынама (Мінск), Аляксей Калюжны (Лакаматыў, КХЛ), Яўген Кавыршын (Северсталь, КХЛ), Мікіта Восіпаў, Андрэй Сцяпанаў (абодва — Сібір, КХЛ), Павел Развадоўскі, Канстанцін Захараў, Аляксандр Бараўкоў, Сяргей Яноўскі (усе — Юнацтва), Сяргей Дзямагін (Югра, КХЛ), Андрэй Коласаў, Міхаіл Стэфановіч (абодва — Гомель), Канстанцін Кальцоў (Атлант, КХЛ), Андрэй Касціцын (без клуба), Сяргей Касціцын (Нэшвіл, НХЛ), Аляксей Угараў (Тарпеда, КХЛ).

Фота — daylife.com, goals.by