Апазіцыйная "шасцёрка" раскажа пра сваю стратэгію на выбарах

Нагадаем, што ўдзельнікі кааліцыі праводзілі кансультацыі наконт адзінай стратэгіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. У кааліцыю ўваходзяць Партыя БНФ, АГП, рух "За Свабоду", аргкамітэт БХД, грамадзянская кампанія "Гавары праўду!", партыя левых "Справядлівы свет".

Некаторыя з удзельнікаў кааліцыі, напрыклад БХД, ужо заявілі, што не будуць удзельнічаць у выбарах. Іншыя, як БНФ і асобныя структуры "Справядлівага свету", абвясцілі пра свой удзел у будучых выбарах.