Апазнаныя целы ўсіх загінуўшых у катастрофе верталёта памежнікаў
Пахаванне адбудзецца заўтра.
Сёння чакаецца прыбыццё ў Беларусь спецыялістаў кампаніі-вытворцы верталётаў. Да пачатку іх працы абломкі верталёта застаюцца на месцы крушэння, паведамляе БелаПАН.
"Еўракоптэр" органаў памежнай службы Беларусі са здымачнай групай тэлекампаніі "Саюз" на борце разбіўся 20 кастрычніка ў раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. На борце знаходзіліся пяць чалавек. Усе яны загінулі.