Арганізатар Народнага сходу ў Магілёве Уладзімір Шанцаў чакае суду

Сёння кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў быў выкліканы ў міліцыю па позве ў якасці сведкі. Аднак ператварыўся ў абвінавачанага.

Міліцыянты склалі на яго пратакол за парушэнне закона аб правядзенні мясцовых і рэспубліканскіх сходаў. Яны абвінавацілі Ўладзіміра Шанцава ў тым, што не былі падлічаныя грамадзяне, якія прыйшлі на сход. У міліцыі ён правёў каля трох гадзінаў.