Аргкамітэт святкавання Дня Волі: нацыянальную сімволіку можна прыносіць

Асноўным святочным мерапрыемствам стануць шэсце і мітынг у Парку дружбы народаў, якія адбудуцца ў нядзелю 24 сакавіка. Пачатак збору удзельнікаў запланаваны на 12.00 на пляцоўцы каля кінатэатра "Кастрычнік". Прадстаўнікі аргкамітэта абверглі ранейшыя паведамленні СМІ аб забароне выкарыстання нацыянальнай сімволікі падчас мітынга, паведамляе "Наша ніва".

Усе асноўныя мерапрыемствы па святкаванні Дня Волі адбудуцца ў Мінску. У рэгіёнах улады дазволаў на правядзенне акцый не далі.

Адзначым, што ў прэс-канферэнцыі ўзялі ўдзел Аляксей Янукевіч, Анатоль Лябедзька, Юрый Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі і Віктар Івашкевіч (на здымку).

Фота — nn.by