Армяне шукалі на беларуска-польскай мяжы магілу бабулі
А егіпцянін хацеў налавіць рыбы ў Мухаўцы.
Як паведамляе газета “Заря над Бугом”, нелегальныя мігранты прыдумляюць дзіўныя легенды, каб апраўдаць сваё знаходжанне ў памежнай зоне. Так, трое грамадзян Арменіі, якіх брэсцкія памежнікі злавілі ў 40 метрах ад беларуска-польскай мяжы, заявілі, што яны шукалі магілу сваёй бабулі.
А вось 25-гадовы егіпцянін, якога затрымалі ўначы на адлегласці 700 метраў ад дзяржаўнай мяжы, распавёў, што ён турыст і збіраўся вудзіць рыбу ў Мухаўцы.
Дарэчы, пры сабе “турыст” сапраўды меў вуду, праўда без лескі і кручка.