"Ашчадбанк" гатовы дапамагчы Беларусі ўзяць чарговую дарагую пазыку
Гаворка ідзе пра выпуск і размяшчэнне на расійскім рынку дзяржаўных беларускіх аблігацый на суму 8 млрд расійскіх рублёў.
"Калі ў Беларусі будзе прынятае рашэнне пра чарговы выпуск аблігацый у расійскіх рублях, а гэтае рашэнне зараз абмяркоўваецца, то мы прымем усе намаганні, каб гэтая пазыка была рэалізаваная гэтак жа паспяхова, як папярэднія", — паведаміў сёння старшыня праўлення "Ашчадбанка" Расіі Герман Грэф журналістам.
У 2010-2011 гадах "Ашчадбанк" выступіў адным з арганізатараў размяшчэння Беларуссю еўрабондаў на 1,8 млрд долараў і суверэнных аблігацый Рэспублікі Беларусь на 7 млрд расійскіх рублёў, нагадвае БЕЛТА.