Аўтазлодзеяў злавілі, калі яны ехалі сонныя ў машыне

Даішнікі спынілі Мазду, якая ехала па падзяляльнай паласе і не спынялася на патрабаванне інспектараў. Аўтамабіль спыніўся толькі тады, калі ўпёрся ў бардзюр.

У аўто ехалі два мужчыны з крадзенай маёмасцю. Абодва былі пад уздзеяннем наркотыкаў і спалі. Як піша ex-Press.by, 36-гадовы кіроўца і яго 32-гадовы пасажыр везлі на аўтарынак для продажу колы, магнітолы, DVD-плэеры, навігатары, відэарэгістратары і радыёстанцыі. Усё гэта яны скралі ў аўтамабілях у Жодзіне.

На фота ex-Press.by — здабыча злодзеяў