Азаранка і Мірны выйшлі ў другі круг міксту на Уімблдоне
На адкрытым чэмпіянаце Англіі па тэнісе Вікторыя Азаранка і Максім Мірны выйшлі ў другі круг змяшанага разраду.
Як паведамляе БелаПАН, 29 чэрвеня ў 1/32 фіналу беларускі дуэт выйграў у шведаў Сафіі Арвідсан і Роберта Ліндстэта — 7:6 (13:11), 6:4.
Наступнымі сапернікамі Мірнага і Азаранкі будуць італьянцы Сара Эрані і Фабія Фаньіні.
Нагадаем, што ў пятніцу Мірны і канадзец Дэніэл Нестар прайгралі ў другім крузе мужчынскага парнага разраду.
Фота — telegraf.by