Бабруйскага актывіста АГП "запрасілі" на 10 сутак паўторна

Інспектар Тарабуеў, як паведамляе сайт ucpb.org, сказаў, што на актывіста прыйшла судовая пастанова: яго асудзілі на 10 сутак. Бузінаеў быў здзіўлены, бо 10 сутак па гэтым абвінавачанні ўжо адседзеў з 3 па 13 снежня.

Бузінаеў запатрабаваў, каб яму даслалі позву. Аднак інспектар заявіў, што пры няяўцы актывіста яго даставяць прымусова.