Бабруйскіх прадпрымальнікаў прымушаюць рамантаваць тратуары

Гаворка ідзе аб бізнэсоўцах, якія арандуюць гандлёвыя пляцоўкі па вуліцы Ульянаўская, 49. У выпадку адмовы жыллёва-камунальныя службы Першамайскага раёна пагражаюць ануляваць арэнду. Частка прадпрымальнікаў пагадзілася заплаціць яшчэ ў чэрвені — тады і пачалася ўкладка, астатнія рабіць гэта адмаўляюцца, паведамляе "Бобруйский курьер".

У канфлікт умяшаліся гарадскія ўлады і пастанавілі, што прадпрымальнікам усё адно давядзецца плаціць. Што праўда, чыноўнікі паабяцалі больш уважліва вывучыць сумы аплаты.