Бабруйскі АМАП збіваў гомельскіх футбольных фанаў (відэа)
У інтэрнэце выклалі відэа, на якім бачна, што заўзятары футбольнага клуба “Гомель” трапілі пад раздачу праваахоўнікам без важкай прычыны.
Інцыдэнт здарыўся ў часе перасененага матчу 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе, які прайшоў 14 кастрычніка ў Бабруйску і скончыўся з лікам 1:1.
“Гомель” забіў гол, футбалісты пабеглі да заўзятараў, і тут амапаўцы пачалі жорстка іх “утаймоўваць”.