Незаконныя фінансавыя аперацыі ацэньваюцца ў 150 мільёнаў долараў
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы былога старшыні Назіральнай рады "Тэхнабанку" Уладзіслава Кацарэнкі.
Як паведамлялася раней, банкір правёў незаконныя фінансавыя аперацыі на 417 мільярдаў рублёў. Паводле дадзеных Следчага камітэта, такія вынікі дзейнасці на працягу 5,5 гадоў — у 2006-2011 гадах.
Як паведамляе "Ежедневник", праз яго кампаніі прайшлі тысячы фінансавых аперацый. Кацарэнка, нібыта, трымаў самую вялікую ў краіне падпольную біржу па абмене валюты. Следчы камітэт сцвярджае, што паслугамі банкіра карысталіся прыватныя фірмы, каб ухіляцца ад падаткаў. Было налічана незаплачаных падаткаў на суму больш за 800 тысяч долараў.
Абарот кампаній, праз якія праходзілі фінансавыя аперацыі, ацэньваецца ў 150 мільёнаў долараў.
Уладзіслаў Кацарэнка дагэтуль сваю віну не прызнае і спадзяецца, што падчас судовых слуханняў зможа даказаць сваю невінаватасць.
Фота — infobank.by