Баранавіцкіх чыгуначнікаў запрашаюць на працу ў Расію
Дзясяткі аб’яў развесілі на слупах у Баранавічах невядомыя ў ноч з 4 на 5 лістапада.
У аб’явах—запрашэнне на працу манцёраў пуці са стажам работы. Праезд, пражыванне і спецвопратка—бясплатна. Тэлефонны нумар для кантактаў—расійскі, прапанаваныя заробкі—таксама ў расійскіх рублях—25000 у месяц і 150 рублёў сутачных.
Ні спасылак на права найму, ні нумара ліцэнзіі ў аб’явах няма.