Барыс Грабеншчыкоў падпісаў ліст у падтрымку Алеся Бяляцкага
Вядомы расійскі рокер заступіўся за беларускага праваабаронцу.
Марафон па напісанні лістоў—2012 у Расіі арганізавала праваабарончая арганізацыя Amnesty International, паведамляе радыёстанцыя "Эхо Москвы".
Арганізацыя прапануе расіянам падпісаць пяць лістоў. Акрамя Бяляцкага праваабаронцы заступаюцца за суданскую моладзевую арганізацыю "Гірыфна", тайваньца Чыоў Хо-Шунь, затрыманага ўладамі ЗША Хусэйна Салема Махамеда Альмерфедзі, іранскую праваабаронцу Наргез Махамадзі.
Фота — echo.msk.ru