Барыса Хамайду ў Віцебску за сцяг аштрафавалі на мільён рублёў

Там віцебскі апазіцыянер традыцыйна распаўсюджвае незалежную прэсу.

Суддзя суда Чыгуначнага раёна Алена Цыганкова не знайшла правапарушэння ў тым, што спадар Хамайда, знаходзячыся на сваім звыклым месцы, меў пры сабе бел-чырвона-белы сцяг. Тады справу передалі іншаму суддзі – Уладзіславу Шыкарову. Той вырашыў, што Хамайда ўсё ж такі праводзіў пікет, бо сцяг прыцягваў ўвагу мінакоў.

Тым не менш віцебскі апазіцыянер збіраецца некалькі разоў на месяц выходзіць да “сіняга дома” з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён здзяйсняе абвешчаную ім у гонар 20-годдзя незалежнасці беларускай дзяржавы акцыю “2011 год – год нацыянальнага сцяга”.