Барысаўскіх дэмакратаў пільнуюць людзі ў цывільным

Як паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў запланаванай сустрэчы барысаўскіх актывістаў Сяргей Салаш, за ім сочаць “людзі ў цывільным”.

Салаш: “Сёння за некалькі гадзін да пачатку мерапрыемства я ўбачыў у сябе пад вокнамі аўтамабіль, у якім знаходзяцца супрацоўнікі КДБ, так званая “капейка”. Сядзяць, напэўна, пільнуюць, чакаюць, калі нехта з нас выйдзе, каб арыштаваць, ці што…”.


Салаш таксама дадаў, што падобная машына стаіць каля пад'езда Міхаіла Васільева, яшчэ аднаго барысаўскага актывіста. З гэтай прычыны, як паінфармаваў Салаш, запланаваная сустрэча дэмактыва гораду не адбудзецца.