БАТЭ ў розыгрышы Кубка Беларусі стартуе ў гарадскім пасёлку

Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ гуляе ў Пухавіцкім раёне з клубам першай лігі "Рудзенск". Салігорскі "Шахцёр" у Гомелі сустрэнецца з камандай 2-й лігі "Гомельжелдортранс". Мінскае "Дынама" едзе ў Рэчыцу на матч з мясцовым "Ведрычам-97". "Гомель" гуляе ў гасцях з "Полацкам".

У іншых матчах сустракаюцца:

"Смаргонь" — "Нёман" (Гродна), "Слуцк" — "Дняпро" (Магілёў), "Іслач" — "Мінск", "Белгрансгаз" (Слонім) — "Граніт" (Мікашэвічы), "Віцебск" — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Хімік" (Светлагорск) — "Гарадзея", "Ліда" — "Славія" (Мазыр), "Жлобін" — "Белшына" (Бабруйск), "Нёман" (Масты) — "Брэст", "Хваля" (Пінск) — "Нафтан" (Наваполацк), "Зорка-БДУ" (Мінск) — СКВІЧ (Мінск), ДСК (Гомель) — "Бяроза-2010".

Матчы 1/16 фінала запланаваныя на 21-22 ліпеня, паведамляе сайт football.by.