БАТЭ ў выпадку выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў атрымае 8,6 млн еўра
Гэтая сума гарантаваная кожнаму з удзельнікаў групавога раўнда.
УЕФА зацвердзіў схему размеркавання прыбыткаў у Лізе чэмпіёнаў сезона 2012/2013 гадоў.
Акрамя згаданай сумы ўдзельнік групавога этапа атрымае мільён еўра за перамогу ў матчы, 500 тысяч еўра — за нічыю. Калі б БАТЭ патрапіў у 1/8 фінала (гэта мара ўсіх беларускіх заўзятараў), клуб атрымаў бы ад УЕФА 3,5 мільёны еўра.
Як паведамляе сайт goals.by, у рамках выплат салідарнасці ўсе чэмпіёны краін, якія не патрапяць у групавы этап, атрымаюць па 200 тысяч еўра. Гэтая сума барысаўчанам ужо гарантаваная.
Нагадаем, 10 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім горадзе Ньён адбудзецца цырымонія лёсавання раўнда плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пачатак а 13-й гадзіне па беларускім часе. Барысаўскі БАТЭ даведаецца свайго наступнага саперніка.