Базавая арэндная плата сёлета складзе 54-55 тысяч рублёў

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, яна будзе разлічвацца з улікам інфляцыі. 23 лютага праект указу наконт стаўкі арэнднай платы будзе аддадзены на ўзгадненне ва ўрад, а потым на падпісанне прэзідэнту.

Нагадаем, што панятак базавай арэнднай платы ўведзены нядаўна па просьбе прадпрымальнікаў. Гэта адбылося пасля звестак, што з 1 красавіка базавая велічыня складзе 100 тысяч рублёў замест цяперашніх 35 тысяч. Прадпрымальнікі, якія плацяць за арэнду памяшканняў у базавых велічыняў, заявілі, што такі скачок коштаў будзе для іх непад'ёмны.