Беларусь атрымае другі транш крэдыту ЕўрАзЭС пасля выканання дзвюх умоваў

Праўда, грошы ў Беларусь прыйдуць толькі пасля выканання дзвюх умоваў, прадугледжаных праграмай стабілізацыі плацежнага балансу і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі.

Паводле звестак БелаПАН, гэта падпісанне кіраўніком Беларусі ўказу пра перадачу непрофільных актываў Нацыянальнага банка. Другая ўмова — Нацбанк павінен павялічыць стаўку па інструментах прадастаўлення ліквіднасці ў снежні 2011 года на 5% у параўнанні з цяперашнім узроўнем.

Нагадаем, што наша краіна павінна атрымаць з фонду ЕўраАзЭС крэдыт у 3 мільярды долараў на працягу трох гадоў. Узамен за гэта беларускія ўлады паабяцалі правесці эканамічныя рэформы.