Беларус атрымаў 8 гадоў турмы за згвалтаванне 16-гадовай украінкі
Кампанія з чатырох падлеткаў 16-17 гадоў, адным з якіх быў беларус, усю ноч гвалтавала дзяўчыну.
Выпадак адбыўся ў Валынскай вобласці Украіны летам 2011 года. Беларус тады гасцяваў у сваіх сваякоў. Аб гэтым паведамляе сайт volynpost.com
Згвалтаванне адбылося ў доме, дзе кампанія з чатырох хлопцаў і двух дзяўчын адпачывала. Пры гэтым другая дзяўчына з кампаніі нейкі час спакойна назірала за тым, як гвалтавалі яе знаёмую.
У гэтай справе адбылося некалькі судоў, а апошнюю кропку паставіў апеляцыйны суд: завадатар згвалтавання атрымаў 9 гадоў турмы, беларус і яшчэ адзін хлопец па 8 гадоў і гаспадар дому, які далучыўся да згвалтавання пазней, атрымаў 7 гадоў зняволення.