Беларусь чакае з Сярэдняй Азіі звесткі пра фальшывыя пашпарты

Па яго словах, якія перадае interfax.by, Міністэрства ўнутраных спраў чакае адказу ад Кыргызстана і Казахстана з нагоды фальшывых беларускіх пашпартоў.

Нагадаем, што на гэтым тыдні паведамлялася пра экстрадыцыю з Казахстана ў Кыргызстан Пайзулы Рахманава. Паплечнік экс-прэзідэнта Бакіева, абвінавачаны ў арганізацыі беспарадкаў у Джалал-Абадзе, жыў з фальшывым беларускім пашпартам.

Бягун таксама паведаміў, што МУС Беларусі цяпер "працуе з кампетэнтнымі органамі Расіі па пяці фактах падробленых беларускіх пашпартоў". "Усе яны канфіскаваныя ў грамадзян Грузіі.

Фота — generation.by