Беларус-дальнабойшчык павесіўся ў кабіне свайго МАЗа пад Тулай
Цяпер тульскія праваахоўнікі вядуць праверку па факце яго смерці.
48-гадовага беларуса знайшлі ўвечары 4 красавіка, паведамляе інфармагенцтва "Тульская прэса". Цела кіроўцы вісела ў пятлі ўкабіне аўтамабіля МАЗ, які знаходзіўся на ўзбочыне дарогі.
Паводле папярэдняй версіі, кіроўца ехаў на грузавым аўтамабілі ў бок горада Арол.