Беларусь гатовая скарэктаваць цэны і аб'ёмы паставак малака ў Расію
Пра гэта паведамляе Мінсельгас Расіі са спасылкай на тэлефонную размову з першай намесніцай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзеяй Каткавец.
Як паведамляла Еўрарадыё, расійскі Нацыянальны саюз вытворцаў малака 20 лютага апублікаваў адкрыты ліст кіраўнікам міністэрстваў сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі з просьбай неадкладна пачаць рэгуляванне ўзаемадзеяння дзвюх краін на малочным рынку. Сярод іншага, саюз зафіксаваў выпадкі паставак беларускай малочнай прадукцыі па цэнах, ніжэйшых за індыкатыўныя, у выніку чаго расійскі рынак атрымлівае масла і сухое малако па цэнах, ніжэйшых, чым у расійскіх вытворцаў. Апошнія і прапанавалі адмовіцца ад паставак беларускіх сухога натуральнага малака і сухой малочнай сыроваткі.
Аднак, як аказалася, выключыць з балансу гэтыя прадукты нельга, бо асноўныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Мытнага саюза ўжо ўзгоднены, адзначае БелаПАН.