Беларусь паспяхова канкуруе з краінамі трэцяга свету

Беларускай эканоміцы не ўдаецца дасягнуць станоўчага сальда ў гандлі з краінамі Захаду, Расіяй і шэрагам краін другога-трэцяга свету. Пра гэта адзначаецца ў інфармацыі, апублікаванай 18 красавіка Белстатам.

Паводле гандлёвага балансу, адмоўнае сальда сфармаванае, у асноўным, за кошт гандлю з такімі краінамі, як Расія, Кітай, Венесуэла, Азербайджан, Турцыя, ЗША, а таксама дзяржавамі Еўрасаюза. Станоўчае сальда Беларусь мае ў гандлі з Латвіяй, Украінай, Манголіяй, Сірыяй, Малайзіяй, Інданэзіяй, Іранам, В'етнамам, Бангладэш, Бразіліяй.