Беларус Рутэнка ў складзе "Барселоны" выйграў гандбольную Лігу чэмпіёнаў

Як паведамляе БЕЛТА, гульня прайшла ў нямецкім Кёльне. Падчас матча лідар беларускай зборнай закінуў 3 мячы ў браму свайго былога клуба. Да пераходу ў "Барсу" ў 2009 годзе Сяргей Рутэнка паспяхова гуляў у "Сьюдад-Рэале". 


З гэтым клубам ён тройчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў (2006, 2008, 2009), а яшчэ раз дамогся такога ж поспеху ў складзе славенскага "Цэле" (2004). Такім чынам, у актыве найлепшага беларускага гандбаліста стала 5 перамог у гэтым прэстыжным турніры. 


У матчы за 3-е месца цяперашняй Лігі чэмпіёнаў сустракаліся два прадстаўнікі нямецкай бундэслігі: "Гамбург" апынуўся мацнейшым за "Райан Левен" - 33:31.