Беларусь скасавала інвестыцыйную дамову з Аманам на 150 мільёнаў долараў
Такія паўнамоцтвы Мінскаму гарвыканкаму даў Аляксандр Лукашэнка.
Інвестыцыйная дамовы з Дзяржаўным рэзервовым фондам Султанату Аман была падпісаная ў сярэдзіне 2010 года. Паводле яе, у цэнтры Мінска меў з'явіцца шматфункцыянальны гатэльны комплекс.
У адпаведнасці з дакументам, кампанія "Арол Пропэртыз чатыры", створаная для рэалізацыі праекта, бязвыплатна верне ў дзяржаўную ўласнасць зямельны ўчастак пад будаўніцтва. Нагадаем, што ўчастак быў ёй прададзены ў прыватную ўласнасць за 10 мільёнаў долараў без аўкцыёну. Таксама кампанія павінна вярнуць перададзеныя ёй ва ўласнасць Нацыянальны выстаўны цэнтр "Белэкспа", 2-ю гарадскую клінічную лякарню і іншыя будынкі, паведамляе interfax.by.
Летась Дзяржаўны рэзервовы фонд Султанату Аман адмовіўся ад інвестыцыйнага праекта, палічыўшы яго нерэнтабельным. Чакалася, што рэалізацыя праекта пачнецца ў 2011 годзе, а завершыцца да 2016 года.
Фота — sergechaly.livejournal.com