Беларус стаў найлепшым бамбардзірам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па футзале

У фінальным матчы расійскі "Спартак" (Масква) выйграў у чэшскага клуба "Хемкомекс" (Прага) з лікам 4:2. Расійскі клуб стаў уладальнікам ганаровага трафея, паведамляе БЕЛТА.


У паядынку за бронзу чэмпіён Беларусі мінскі "Белкамунмаш" прайграў калінінградскаму клубу "СКО-Дэддзі" з лікам 3:7 і фінішаваў толькі чацвёртым. У гэтым матчы адзін з галоў у складзе беларусаў забіў Дзяніс Жоўнер. Ён стаў найлепшым бамбардзірам турніру, забіўшы 7 мячоў у пяці праведзеных сустрэчах.