Беларус стаў пераможцам рыцарскага фэсту, які прайшоў пад Адэсай (фота)
Беларус стаў пераможцам рыцарскага фэсту, які прайшоў пад Адэсай (фота)
Як паведамляе сайт dumskaya.net, за званне абсалютнага чэмпіёна змагаліся расіянін і беларус. Перад гэтым яны перамаглі ў намінацыях "баклер-меч" і "шчыт-меч". Капітан расійскай каманды Аляксей Петрык атрымаў перамогу над беларусам Максімам Філаненкам (Ярамір), але тэхнічную. Расіянін адмовіўся ад такой перамогі і запатрабаваў працягнуць паядынак. Па выніках другога бою выйграў беларус.
