Беларус у Расіі незаконна высек лес і пабудаваў на яго месцы 20 катэджаў
Паліцыянты выявілі ў Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці незаконны продаж 20 катэджаў на суму ў 10 мільёнаў долараў.
Будынкі з'явіліся на месцы высечанага лесу. Пры гэтым дазвол на высечку 5 гектараў лесу ашуканцам былі выдадзены незаконна, паведамляе прэс-служба МУС Расіі.
У групу злачынцаў ўваходзілі кіраўнікі садоўніцкага некамерцыйнага партнёрства "Марозава Хаўс" — 40-гадовы беларус і 42-гадовая ўкраінка.
Следства выявіла, што яны мелі карупцыйныя сувязі ў адміністрацыі Дзмітраўскага раёна і Упраўлення лясной гаспадаркі па Маскве і Маскоўскай вобласці. Таму злачынцам ўдавалася беспакарана дзейнічаць на працягу больш як трох гадоў.
Па факце злачынства пачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.
Фота — arendodatel.com