Беларус вёз кантрабандныя цыгарэты на мільён долараў (фота)
Кантрабанду знайшлі ў грузавым аўтамабілі недалёка ад польска-літоўскай мяжы польскія мытнікі.
36-гадовы мужчына спрабаваў правезці 365 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэтаў. Агульным кошт груза складаў больш за мільён долараў. Аб гэтым паведамляе сайт wprost.pl.
Падчас кантролю аўтамабіля беларус заявіў, што вязе з Беларусі ў Нямеччыну дошкі. Аднак падчас агляду грузавога аўтамабіля акрамя дошак знайшлася і вялікая колькасць цыгарэтаў.