Belarus Watch правядзе дыскусію па візавым рэжыме паміж ЕС і Беларуссю
Сустрэча пройдзе 28 сакавіка а 10.00-12.00 ў Бюро еўрапейскай інфармацыі Сойму Літвы.
У ходзе дыскусіі будуць абмеркаваныя выклікі, з якімі сутыкаецца рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы праз візавы рэжым паміж ЕС і суседзямі, магчымасці змянення гэтай сітуацыі на карысць інтарэсаў грамадства, перспектывы спрашчэння і паступовага скасавання візавага рэжыму вачыма экспертаў і палітыкаў. Будуць прадстаўленыя дзейныя ініцыятывы за бязвізавы рэжым паміж ЕС і краінамі "Усходняга партнёрства", паведамляе ByWatch
Уступнае слова падчас дыскусіі скажа член парламенцкага Камітэта па замежных справах Пятрас Аўштравічус. На сустрэчы будуць прысутнічаць незалежны беларускі палітолаг, эксперт па візавых пытаннях Дзяніс Мельянцоў, прадстаўнікі Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусель), грамадскія дзеячы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі.