Беларусь замарозіла сумесны з ЗША праект па ядзерным паліве
Гэта стала адказам афіцыйнага Мінска на эканамічныя санкцыі, уведзеныя кіраўніцтвам Злучаных Штатаў.
Беларускі бок прыняў рашэнне аб замарожванні сумесных ЗША праектаў па абмене высокаўзбагачанага ядзернага паліва, піша БелТА. Пра такія санкцыі Беларусі супраць ЗША расказаў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Нагадаем, што ЗША пасля падзей 19 снежня не толькі аднавілі эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, але і ўвялі новыя. Беларускія ўлады паабяцалі зрабіць крокі ў адказ.