Беларуса могуць асудзіць за кантрабанду ў Расію сродку для пахудання

У гэтых БАДах было рэчыва сібутрамін, пішуць расійскія СМІ. Сібутрамін дазволены ў Беларусі, але забаронены ў Расіі.

Рэгулярнай кантрабандай сродку для пахудання займаўся 27-гадовы брэстаўчанін, праваднік цягніка “Брэст-Навасібірск”. Раней мужчына ўжо быў асуджаны ў Беларусі за хуліганскія дзеянні.

На яго пачалі крымінальную справу за незаконны абарот моцнадзейных ці атрутных рэчываў з мэтай збыту.

Сібутрамін, дарэчы, мае шэраг пабочных дзеянняў: бессань, галаўны боль, павышэнне ціску, парушэнне працы нырак і пячонкі, запаволенне хуткасці рэакцый. Ён можа выклікаць прывыканне. Могуць з'яўляцца і іншыя цяжкія наступствы, аж да смяротнага выніку.

Фота — kakmed.com