Беларуска ўвайшла ў ТОП-10 фаварытак конкурсу “Міс свету”
18 жніўня ў Ордасе (Унутраная Манголія) пройдзе фінал глабальнага конкурсу прыгажосці.
Сярод найбольш верагодных прэтэндэнтак на тытул “Міс свету” называюць і Юлію Скалковіч, пераможцу VIII Нацыянальнага конкурсу “Міс Беларусь-2012”. Прынамсі, на 20-гадовую беларускую прыгажуню актыўна ставяць у букмекерскіх канторах.
Сёлета між сабой спаборнічаюць 122 удзельніцы. Фінал можна будзе паглядзець па канале АНТ, пачатак жывой трансляцыі а 21.05 паводле мінскага часу.