Штангістка Ірына Кулеша заваявала алімпійскі бронзавы медаль

Яна набрала ў суме 269 (121+148) кілаграмаў. Залаты медаль заваявала Святлана Падабедава з Казахстана — 291 кг. Столькі ж набрала і расіянка Наталля Забалотная, але ў яе аказалася большая вага, а таму — толькі "срэбра".

Ірына Кулеша — нарадзілася ў 1986 годзе ў Камянецкім раёне ў шматдзетнай сям'і: яе мама адна выгадавала пяцёх дзяцей. Ірына спачатку займалася бегам, валейболам і толькі пасля перайшла ў цяжкую атлетыку. Уладальніца чацвёртых месцаў на Алімпійскіх гульнях 2008 года, чэмпіянаце свету 2010-га і чэмпіянаце Еўропы 2011-га.

Нагадаем, у капілцы беларускай алімпійскай зборнай ужо чатыры медалі (адзін залаты, адзін срэбраны і два бронзавых).

Фота — daylife.com