Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другое кола US Open

На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе ўслед за Анастасіяй Якімавай ў другое кола выйшла Вікторыя Азаранка. 30 жніўня ў стартавым матчы "пасеяная" пад чацвёртым нумарам спартсменка выйграла ў шведкі Йохан Ларсан з лікам 6:1, 6:3. Наступнай суперніцай Азаранкі стане аргенцінка Хізэла Дулько. Найвышэйшым дасягненнем беларускі на US Open з'яўляецца выхад у 1/8 фіналу ў 2007 годзе.